artem_ablozhei (artem_ablozhei) wrote,
artem_ablozhei
artem_ablozhei

Паўстання 1863 года на Навагрудчыне

Хваля паўстання дакацілася да Навагрудчыны ў красавіку 1863 г. Навагрудскі павет у той час знаходзіўся ў складзе Мінскай губерні, якая нараўне з Гродзенскай і Віленскай была адной з тых губерняў ў якой паўстанцы былі найбольш актыўныя.

Вядома, што праз сучасны Навагрудскі раён у бок Налібоцкай пушчы рухаліся два атрады паўстанцаў, адзін з іх з боку вёскі Несутычы, а другі ішоў праз вёскі Поўбераг і Сенна. Пасля таго як атрады былі разбіты, некаторыя паўстанцы хаваліся ў лясах бліз Вераскава і Уселюба. У сённяшнім Навагрудскім раёне ёсць некалькі памятных мясцін, якія маюць дачыненне да людзей якія бралі ўдзел у паўстанні 1863 года.

Калі ехаць з Навагрудка ў бок Любчы, і пасля праезду павароту на вёску Нянькава, з правага боку каля самай дарогі можна заўважыць валун які агароджаны плотам.



На валуне ёсць шыльда на якой напісана, што на гэтым месцы жыў вядомы вучоны Уладзіслаў Дыбоўскі, які дарэчы нарадзіўся не на Навагрудчыне, а ў маёнтку Адамарын, гэта ў сучасным Маладзечанскім раёне. 25-ці гадовы Уладзіслаў, за ўдзел у паўстанні, у 1863 г. быў прыгавораны да турэмнага зняволення. З 1871 г. ён працаваў у Тартускім універсітэце ў Эстоніі. У 1878 г. ён становіцца доктарам мінералогіі, але з-за хваробы сэрца пакідае працу, і ў гэтым жа годзе пераязджае на Навагрудчыну ў маёнтак Нянькава. У. Дыбоўскі вывучаў раслінны свет, даследаваў флору і фауну Навагрудчыны. А з дапамогай сваёй сястры, якая ў той час жыла ў маёнтку Войнава, непадалёк ад Любчы, ён сабраў багатую калекцыю гербарыя, якая потым была перададзена ў Кракаўскі універсітэт. У. Дыбоўскі быў вядомы не толькі як вучоны, але як і збіральнік беларускага фальклору, ім нават была выдадзена кніга “Беларускія прыказкі з Навагрудскага павета”. Памёр У. Дыбоўскі ў 1910 годзе, пахаваны ў Войнаве. На магіле ёсць сучасны надпіс: “Рыцар навукі Дыбоўскі У. Я.”





На дарозе з Любчы ў бок Шчорсаў, у ваколіцах вёскі Сенна, у лясным масіве стаіць вялізны жалезны крыж.





Гэта магіла Эвеліны Пуслоўскай і яе сына Адама, уражэнца Навагрудчыны. Калі Адам прымаў удзел у паўстанні яму было каля 20 гадоў. У той час малады шляхціч вучыцца ў Кракаве і як толькі ён чуе пра паўстанне, ён кідае вучобу і вяртаецца на родную Навагрудчыну, каб узяць удзел у паўстанні. Пасля вяртання Адама да дому яго сядзіба становіцца месцам, дзе збіраюцца яго аднадумцы. Сядзіба ператвараецца ў адзін з цэнтраў па падрыхтоўцы паўстання ў Навагрудскім павеце.
У красавіку 1863 г. атрад А. Пуслоўскага быў атакаваны расійскімі царскімі войскамі ў раёне вёскі Налібакі і Адам патрапіў у палон. Суд атрымаў звесткі, што Адам вёў атрад, едучы верхам наперадзе, а таксама сам раздаваў зброю і сам прывёз у лес паўстанцкі сцяг. Суд вызначыў максімальнае пакаранне - расстрэл, аднак ні Адам, ні нават сам суд не верылі ў тое, што прыгавор будзе выкананы, бо паўстанцкі досвед Адама вымяраўся гадзінамі: увечары ён пакінуў бацькоўскі дом, а назаўтра адбыўся бой. Але Адаму не пашанцавала. У той самы дзень, калі судовую пастанову накіравалі ў Вільню, туды прыбыў новы начальнік “Паўночна-Заходняя краю” Міхаіл Мураўёў. А. Пуслоўскі стаў адной з першых яго ахвяраў. Яго растралялі ў Навагрудку, у раёне “Псігуркі” (у перакладзе з польскай мовы – сабачыны горы) 26 чэрвеня 1863 г. Зараз гэта раён чацвёртай школы.





Наступнае памятнае месца – гэта вёска Рутка-1. Менавіта тут нарадзіўся адзін з кіраўнікоў паўстання на Навагрудчыне, Уладзіслаў Барзабагаты. У час паўстання Уладзіслаў быў прызначаны паўстанцкім камісарам Навагрудскага павета. Ён абараняў інтарэсы сялян, патрабаваў экспрапрыяцыі памешчыцкай маёмасці і зямлі. За ўдзел у паўстанні быў завочна прыгавораны да пакарання смерцю, таму пасля падаўлення паўстання быў вымушаны эмігрыраваць. Дзе толькі не жыў У. Барзабагаты - і ў Італіі, і ў Францыі, і ў Польшчы. Так як Уладзіслаў па адукацыі быў урачом, ён у часы Парыжскай камуны з’яўляўся галоўным медыкам Парыжскага шпіталя. Але вельмі доўга жыць на чужыне Уладзіслаў не змог, і ў 1874 г. ён вяртаецца на Радзіму. Але тут пра яго не забыліся.. Неўзабаве Уладзіслаў быў арыштаваны і сасланы ў глыб Расіі. Праз 10 год ён атрымлівае дазвол вярнуцца назад, але Уладзіслаў не вяртаецца на Навагрудчыну, а селіцца ў мястэчку Любяшова на Валыні, дзе працуе ўрачом да самай смерці.

У 1982 г. у Навагрудку з’яўляецца вуліца імя паўстанца, а ў 1991 г., на Радзіме Уладзіслава быў устаноўлены памятны камень, на якім напісана: “Кіраўніку паўстання на Навагрудчыне 1863-1864 гады, ураджэнцу в.Рутка-1 Барзабагатаму Уладзіславу Канстанцінавічу”.



На старых хрысціянскіх могілках у Навагрудку, якія знаходзяцца каля аграрнага каледжа, знаходзіцца магіла удзельніка паўстання Казіміра Жадзеўскага. На надмагільнай пліце, у перакладзе з польскай мовы, напісана: “Казімір Жадзеўскі, ветэран паўстання 1863 г. Памёр 10 студзеня 1924 г. Жыў 82 гады”. У час паўстання Казіміру быў 21 год.



Памятных знакаў у гонар паўстання на Навагрудчыне канешне не шмат, я б сказаў, што іх навогул мала, але гэта не значыць, што Навагрудчына была бедная на падзеі звязаныя з паўстаннем.

Крыніцы тэкста: інтэрв'ю Навагрудскаму ТБ дырэктара музея А.Міцкевіча М.Гайба; артыкулы ў навагрудскай газеце "Новае Жыццё", інтэрнэт-крыніцы.

Фотаздымкі аўтарскія.
Tags: 150-годдзя паўстання Каліноўскага, Артыкулы, Гісторыя Наваградка, Наваградак-Новогрудок, Навагрудскі раён
Subscribe

Recent Posts from This Journal

  • Столбцы, Минская обл.

    Город Столбцы, который в Минской области, остался последним пунктом на карте, который мы не посетили в режиме “в обед туда, вечером…

  • стограмм

    Если что.. https://instagram.com/kyzapunk87

  • (без темы)

    Движущиеся города, пожирают другие города?? Они серьезно? Что за чушь.. Даже трейлер не осилил..

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 6 comments