artem_ablozhei (artem_ablozhei) wrote,
artem_ablozhei
artem_ablozhei

Беларуская мова ў Львове

http://www.arche.by/by/page/works/13998
Читать по-русски

Як лічыцца беларуская і ўкраінская мова падобныя, гэта канешне так, лічу, што і ўкраінцы з гэтым пагадзяцца. Калі зазірнуць у гісторыю двух моваў, то вядома, што яны абедзве паходзяць ад гістарычнай рускай мовы (не блытаць з сучаснай мовай у Расеі).
Мне здаецца, першае, што кідаецца ў вочы пры знаёмстве з украінскай мовай, гэта шматлікае ўжыванне літар “і-и” у параўнанні з беларускай, і адсутнасць акання. І канешне тое, што украінска мова мае тры, на першы погляд аднолькавыя літары: і – и – ї.
Літара “ї” ёсць толькі ва ўкраінскай мове, як “ў” у беларускай.

Тут не будзе ніякіх “скандалаў, інтрыг і расследаванняў”, толькі асабістыя назіранні. У Львоў з намі ехаў сябар, які ўжо быў там калісь-ці. Ён распавядаў, што ва Львове ўсе размаўляюць па-ўкраінску, шыльды на крамах і білборды выключна па-ўкраінску. Прыехаўшы туды, я сам у гэтым упэўніўся.
Я шмат дзе чытаў і шмат ад каго чуў, што беларусы і ўкраінцы змогуць размаўляць адзін з адным амаль свабодна, таму едучы ў Львоў мы не задумываліся пра моўныя пытанні. Скажу адразу, што нікога не абвінавачваю, маўляў вось якія ўкраінцы, не разумеюць падобную беларускую мову.
У 7-8 гадзін раніцы мы былі ўжо ў цэнтры Львова. Выпіска і ўпіска ў хосталах адбываецца апоўдні, таму да ў 12:00 ў нас быў вольны час. Мы вырашылі пашпацыраваць па гістарычнай частцы горада і заадно пашукаць людзей, прадстаўнікоў тур-фірм, якія запісваюць жадаючых паехаць у экскурсію па замкам Львоўшчыны (усё такі потым мы вырашылі аб’ездзіць замкі сваім ходам). У цэнтры, каля фантана “Няптун” мы пабачылі мужчыну ў шляхецкай вопратцы і з шыкоўнымі шляхецкімі вусамі. Ну напэўна гэта той, хто нам і патрэбны. Мы падыйшлі і спыталі па-беларуску. Мужчына троху здзівіўся і адказаў нам па-ўкраінску. Потым, недзе праз хвіліну нашай размовы ён перайшоў на расейскую, ну і мы таксама.. Гэты шляхціч аказаўся не супрацоўнікам тур-фірмы, а чалавекам які ладзіць экскурсіі. Ён нават правёў для нас дармовую міні-экскурсію, вельмі прыемны чалавек, дзякуй яму!

На працягу дня нам яшчэ не раз прыходзілася пасля пытання па-беларуску чуць адказ па-расейску. Можа нас прымалі за расейцаў, якія дрэнна авалодалі ўкраінскай мовай, або нам адказвалі расейцы ці расейскамоўныя ўкраінцы? Шчыра кажучы нас гэта здзівіла. Мая жонка нават троху разлавалася на нас і са словамі: “Навошта пытацца па-беларуску, калі вас ніхто не разумее?”, пачала сама задаваць пытанні на расейскай мове…і амаль усе ёй адказвалі на ўкраінскай). Нават сустракаліся такія людзі, якія пасля беларускамоўнага пытання маталі галавой са словамі: “Не розумію..”. А вось такі выпадак адбыўся ў філармоніі. Мы набывалі квіткі на канцэрт джазмэна Майка Расэла. Пасля гэтага мы хацелі зайсці ў піцэрыю “Вялікая талерка”, але не ведалі дзе яна знаходзіцца (як аказалася, яна была зусім побач). Каля касы стаялі два мужчыны і вялі гаворку, на жаль не памятаю на якой мове. Сябар падышоў да іх і спытаў (на ўкраінскі манер):
- Добры вечар, можа вы підкажыце дзе знаходзіцца піцэрыя “Веліка тарілка”?
- Вы русские?
- Нет, мы беларусы.
- Ну правильно, я же говорю, что русские..

У рэшце рэшт, нічога мы ад яго не дазналіся.. да і не хацелі з ім зусім размаўляць. Як прайсці ў піцэрыю нам падказаў дзядуля і потым дадаў: “Давно я з білорусами не розмовляв”.
Помніцца калі мы ехалі на аўтобусе ў пасёлак Олесько, мы пыталіся дзе нам выйсці. Нейкі мужчына зразумеўшы, што мы беларусы, распавёў нам такую гісторыю: “Калі я служыў у войску, то ўсе размаўлялі паміж сабой на сваіх родных мовах, а беларус размаўляў па-расейску. Мы ў яго спыталі, чаму ён не гаворыць на сваёй мове, на беларускай? А ён адказаў, што проста яе не ведае.. Нас гэта вельмі здзівіла”. Дарэчы гэты мужчына размаўляў на нейкім дыялекце украінскай мовы, можа гэта галіцкая гаворка? Мне паказалася, што ён размаўляў на сумесі ўкраінскай і польскай мовы. Зразумець яго было вельмі складана.
Яшчэ быў выпадак у адным з музеяў. Сябар задаў пытанне: “Скажыце, а якога стагоддзя ў вас вунь той экспанат”. Супрацоўніца музея не зразумела слова “стагоддзя”. Тады я спытаў па іншаму: ”Какого века вон тот экспонат?”
- Ааа..століття! Ви напевно білоруси, я чую що мова схожа.

У адной з кавярняў мы зрабілі замову, дзяўчына ўсё зразумела і прамовіла з усмешкай: “Яка у вас мова цікава”. “Это беларусы”, - прамовіў па-расейску мужчына, які стаяў з намі побач.

Зараз другі бок медалі - як мы разумелі ўкраінскую мову. Калі людзі гаварылі даволі хутка, то зразумець было цяжка. Некаторыя словы былі зусім не зразумелыя. Напрыклад калі мы вярталіся з гіпермаркета “Ашан”, побач са мной у аўтобусе стаялі хлопцы год 18–ці. Ці гэта з-за шуму рухавіка, ці з-за хуткай размовы, але я гэтых хлопцаў зусім не разумеў. Як і не разумеў хлопчыка, якому было гадоў дзесяць, які пачаў нам нешта расказваць калі мы толькі ў “Ашан” ехалі.

Едучы ў Львоў мяне цікавіла як мясцовыя ставяцца да расейскай мовы, бо шмат дзе чытаў, што ва Львове мясцовыя ігнаруюць расейскамоўных людзей. Я яшчэ думаў, няўжо там не жывуць расейцы, ці яны ўсе з цягам часу перайшлі на ўкраінскую мову? Скажу, што львовяне адэкватна рэагуюць на расейскую мову, ва ўсякім выпадку ў нас ніякіх праблем не было.
Tags: Артыкулы, Львоў, Мова, Падарожжы па Ўкраіне
Subscribe

  • (no subject)

    В белорусскоязычных группах детсада мова звучит дважды в неделю В саду где моё дитё, наверное чаще мову от воспитателя можно услышать, притом, что…

  • Разрыв шаблонов

    Сегодня я узнал кто такая Екатерина Кибальчич. И как то не укладывается в голове, что человек который занимается белорусизацией поддерживает…

  • (no subject)

    http://people.onliner.by/2014/09/18/gimnazii-u-vilni/ беларускамоўны артыкул на onliner.by ??? Гэта ўпершыню, ці старажылы бачылі такое і раней?)

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 16 comments

  • (no subject)

    В белорусскоязычных группах детсада мова звучит дважды в неделю В саду где моё дитё, наверное чаще мову от воспитателя можно услышать, притом, что…

  • Разрыв шаблонов

    Сегодня я узнал кто такая Екатерина Кибальчич. И как то не укладывается в голове, что человек который занимается белорусизацией поддерживает…

  • (no subject)

    http://people.onliner.by/2014/09/18/gimnazii-u-vilni/ беларускамоўны артыкул на onliner.by ??? Гэта ўпершыню, ці старажылы бачылі такое і раней?)